Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 16:01:21 by Гость

Водгук на любы верш наступных аутарау: Васiль Зуёнак Янка Сiпакой Анатоль Вярцiнскi

Ответ оставил Гость

Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.  
Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".   

Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:
Жыццё даецца, как жыццё тварыць.Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, - Тварыць!
Пасля гэтых радкоў зяўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?"

Такім чынам, верш вучыць нас жыць добра.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.