Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 16:27:12 by Гость

Сочинение на тему "Мой родны край"

Ответ оставил Гость

Мой родны край, дарагое сэрцу месца, дзе я ведаю кожны куст, кожнае дрэўца! Мой родны край - найпрыгажэйшы ў свеце, дзе з кожным вулічным сабакам мы гаворым на адной мове. Тут усё мне роднае, усё зразумелае, усё звязана з маёй душой. Я тут нарадзіўся, пачаў хадзіць і гаварыць, дзівіцца навакольнаму свету і спазнаваць яго. Тут мае родныя, мая сямя, тут гучыць родная мова. І я з радасцю адчуваю сябе гаспадаром гэтай зямлі, любуюся ёю і ганаруся. Цудоўная прырода майго краю, духмяныя густыя лясы, блакітныя азёры, шырокія палі, празрыстыя рэчкі ўражваюць ў любую пару года. Пахі свежага хлеба, чабора, маладога бярозавага бору - мае любімыя, яны заўсёды супакойваюць мяне, напаўняюць душу беспадстаўным шчасцем і лёгкасцю. Як і сябры з самага дзяцінства, вобразы роднай зямлі заўсёды са мной у маёй душы. Калі падарожнічаю ў іншыя краіны, не магу знайсці нічога падобнага майму краю. Упэўнены, што вобраз радзімы дарагі кожнаму чалавеку, але таксама ведаю, што іншага такога краю, як родная гасцінная Беларусь, у свеце няма.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.