Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 17:49:09 by Гость

Мне надо 10 складаназалежных сказау ( на белорусском) з любых книг, и написать аутара и назву книги

Ответ оставил Гость

1. Вецер вірыў над самай зямлёю, слупамі ўздымаўся ўгару, шумам, енкам і свістам спяваў у глыбокай катлавіне, па дне якой праходзіў роўны, шырокі шлях замерзлай ракі. (Эліза Ажэшка, "Зімовым вечарам")
2. 
Не доўга, бедны, пабыў і тут, бо за штось у турму пасадзілі... (Францішак Багушэвіч, "Тралялёначка")
3. 
Наш сказ аб такім салоўцы, які спявае нават узімку. (Змітрок Бядуля, "Салавей")
4. 
Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў. (Змітрок Бядуля, "У дрымучых лясах")
5. 
Адзін з маіх сяброў, вядомы крытык з братняй рэспублікі, з якім мы сустракаемся даволі рэдка і з прыемнасцю, неяк раіў мне, мякка, але настойліва, напісаць «два-тры апавяданні на гістарычную тэму». (Янка Брыль, "Ніжнія Байдуны")
6. 
А ў трыццаць восьмым Валодзю закатавалі ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе. (Янка Брыль, "Муштук і папка")
7. 
За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе. (Янка Брыль, "Золак, убачаны здалек")
8. 
Калісьці, пачаўшы свае тут раскопкі, ён усё збіраў нанач у гэтую цесную палатку, у якой і самому было недзе павярнуцца. (Васіль Быкаў, "Карер")
9. 
Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской сядзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. (Васіль Быкаў, "Знак Бяды")
10. 
Пасля дажджоў прырэчнае балота шырока разлілося, заліло імшарыну, якая, бы цеста на дражджах, пачала пухнуць мяккім вільготным мохам. (Васіль Быкаў, "Аблава")

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.