Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 11:28:42 by Гость

Нужен текст небольшой (мастацкага аписання,навуковага и гутарковага) , если можно про хомяка

Ответ оставил Гость

Мастацкае апісанне: 
На поле, крадучыся, выпаўз хамяк. Ён агледзеўся наўкол. Над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. Удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. Ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. Шчокі ў яго былі вялікія. Збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. Так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. Ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. Ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком.

Навуковы:
Хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. Водзяцца хамякі паўсюдна. Даволі распаўсюджаныя. Траваедныя. Сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. У сельскай гаспадарцы зяўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа.

Гутарковы:
- Мама, купі мне хамяка.
- Не, дачушка, не куплю.
- Купі!
- Не ный, калі ласка. Ты і за сабой сачыць не можаш. Куды табе яшчэ хамяка?
- Я навучуся.
- Вось калі навучышся, тады і пагаворым.
- А калі я выпраўлю тройку па фізры? Купіш?
- Выправіш, кажаш? Ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш?
- Выпраўлю, абяцаю.
- Ну добра, паглядзім.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.