Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 02:53:52 by Гость

Напишите пожалуйста сочинение на тему "Аписание уласнага пакоя" срочно нужно на белорусском языке

Аватар
Ответ оставил Гость

Мой пакой невялікі, але вельмі ўтульны. Тут ёсць усе неабходнае для жыцця. Сцены ў маім пакоі жоўтага колеру, столь - белага, падлога - карычневага. На падлозе, каб па ёй цяплей было хадзіць, ляжыць дыван.  Ён таксама карычневы. На сценах над ложкам і пісьмовым сталом вісяць плакаты маіх любімых гурткоў і спевакоў. Насупраць дзвярэй знаходзіцца акно. Яно займае палову сцяны. На ім вісяць чырвоныя шторы. На падаконніку стаяць кветкі. У асноўным гэта кактусы. Я вельмі люблю гэтую расліну. Каля акна стаіць ложак, на якім я сплю ўначы і зрэдку адпачываю днём. Каля яго стаіць камода, дзе я складаю свае рэчы: кнігі, сшыткі, пісьмовыя прылады. У камодзе таксама стаіць прас, бо я прасую сваё адзенне самастойна. Справа ад дзвярэй стаіць шафа з маім адзеннем. Яна вялікая, але ў мяне і адзення шмат. Злева ад дзвярэй знаходзіцца пісьмовы стол. За ім я чытаю і раблю хатнія заданні. Таксама ў мяне ёсць кампютарны стол. Зразумела, на ім стаіць мой кампютар. Але за гэтым сталом я правожу значна менш часу, чым за пісьмовым.
Я сам прыбіраю свой пакой. Мне падабаецца рабіць яго ўтульным. І сам пакой мне таксама вельмі падабаецца.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.