Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 03:43:44 by Гость

Сочинение по бел язу, мой любимый кино фильм очень надо, по любому какой.

Аватар
Ответ оставил Гость

Мой любімы фільм называецца "Кадры". Гэта новы фільм. Ён выйшаў у пракат у 2013 годзе. Жанр фільма - камедыя.
Галоўныя героі - двое немаладых мужчын, якія працуюць мэнэджарамі па продажах. У адзін цудоўны дзень яны застаюцца без працы і аказваюцца перад выбарам: упасці ў роспач ці рызыкнуць. Яны выбіраюць другое і паступаюць на бясплатную стажыроўку ў буйную кампанію, звязаную з кампютэрамі.
Толькі адна група стажораў пасля заканчэння стажыроўкі атрымае пастаянную працу ў кампаніі. Паколькі ні адзін з герояў нічога не разумее ў кампютэрах, ім даводзіцца несалодка. Ўскладняе сітуацыю тое, што група ў іх падабралася з даволі дзіўных хлопцаў і дзяўчыны, з якімі больш ніхто не захацеў мець справы.
Але нашы два героя ўсё ж такі прыводзяць сваю групу да перамогі. Адбываецца гэта менавіта дзякуючы таму, што галоўнай сваёй мэтай яны ставілі не перамогу, а яднанне каманды.
Фільм вельмі смешны. Акцёры падабраныя на здзіўленне ўдала. Рэкамендую гэты фільм усім, хто хоча ад душы пасмяяцца.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.