Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 14:36:49 by Гость

вобраз герояў у творы хто смяецца апошнім

Аватар
Ответ оставил Гость

Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Гэта двурушнік, дэмагог, авантурыст, самазванец у навуцы, які імкнецца выкарастаць службовае становішча ў сваіх шкодных мэтах. Насамай справе ў прафесіі палеантолага ён нічога не разумее. Гарлахвацкі - вельмінебяспечны чалавек, бо выдае сябе не за таго, кім зяўляецца на самай справе.Ён вельмі хітры і вынаходлівы. 3 рознымі людзьмі паводзіць сябе па-рознаму.  Абапіраючыся на паслугі пляткара іпадхаліма Зелкіна, карыстаючыся баязлівасцю Тулягі, дабратой і даверлівасцюЧарнавуса, Гарлахвацкі імкнецца пралезці ў вучоныя. Для гэтага ён хоча стварыць у інстытуце атмасферу падазронасці і недаверу. Гарлахвацкі выкарыстоўвае разнастайныя сродкі і прыемы, каб дасягнуць свайго. Шантаж і паклеп, начальніцкі вокрык.Зёлкін - малодшы навуковы супрацоўнікЗелкiна паказаны яркi тып пляткара i падхалiма. Зелкiн як вучоны амаль нiчым не адрознiваецца ад свайго шэфа, а таму i стараецца дагаджаць начальству, падхалiмнiчая, каб утрымаць свае месца. Разумеючы хiсткасць свайго становiшча, З. пачынае плясцi iнтрыгi, паклепнiчаць на сумлен. людзей. Крапiва падкрэслiвае адну знешнюю асаблiвысць З.,якая паказвае яго унутраную сутнасць. З. ходзiць амальнячутка, як кот, што падкрадваецца да сваей ахвяры. Здаецца, што увесь ён -- гэтанатапыранае вуха, якое да усяго прыслухоуваецца. Чарнавус - прафесарінстытута геалогіі. Без навукі ён не ўяўляе свайго жыцця. Гэта вельміразумны, адукаваны чалавек. Яго слабасцю зяўляецца яго даверлівасць і шчырасцьЧарнавус непатрабавальны і сціплы.. Калегі яго паважаюць, у цяжкую хвіліну яны яго падтрымліваюць  Ён увесь час адчувае іх маральнуюпадтрымку. Калі штонебудзь не ладзіцца, ён непакоіцца, каб з-за яго не было непрыемнасцяўу калегВера — правая рука Чарнавуса, малодшы навуковы супрацоўнік.Яна чалавек прынцыповы, мяркуе аб людзях не па чутках, а па іх учынках. Уцяжкія хвіліны яна стараецца падтрымаць Чарнавуса і дапамагчы яму. Менавіта янасадзейнічае шчаслівай развязцы ў каме-дыі. Сваёй энергічнасцю, адкрытасцюнатуры Вера вы-клікае нашы сімпатыі.   Левановіч - сакратарпарткома. Ён справядлівы і сумленны чалавек.Левановіч умее выслухаць чалавека, паверыць яму і дапамагчы калі трэба.Раней, чым хто, ён зразумеў сапраўдную абстаноўку ў інстытуце, і не без ягодапамогі выкрылі Гарлахвацкага. Тулягу нельга аднесці ні дастаноўчых, ні да адмоўных вобразаў. Спачатку мы бачым яго баязлім, няўпэўненым.Гарлахвацкі, напалохаўшы, прымушае напісаць за яго навуковую працу - даклад папалеанталогі. Але раптам у Тулягі прачнулісярашучасць і мужнасць. Ён згадзіўся напісаць працу, але толькі дзеля таго, кабвыкрыць невуцтва Гарлахвацкага. Зяго дапамогай ўсе даведаліся праўду.Я Думаю Такім чынам К. Крапіва дапамогнам зразумець тое страшнае становішча, у якім апынуліся ўсе нашыя суайчыннікі ўтрыццатыя гады, як лёгка было ў той час прынізіць чалавека, а то і ўвогуле -адняць у яго жыццё. І разам з тым вучыць нас быць сумленнымі перад сабой ілюдзьмі, выкрываць невуцтва, карерызм і ўсе адмоўныя рысы чалавечагаграмадства.Прайшлонямала часу пасля таго, як была напісана камедыя "Хто смяеццаалошнім". Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння. 

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.