Нужно сочинение на тему осенний листок,можно провести линию между листком и жизнью человека, хотя бы на один лист а4
Я сядзеў ля акна і глядзеў, як з бярозы дадолу ляцеў жоўты ліст. Ёнкружыўся, пераварочваўся,падстаўляў сонцу то адзін, то другі бок. Вецер то ўзнімаў яго ўверх, то зноўкідаў уніз.
І мне падумалася, што лёс гэтага жоўтагаасенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. Ён нарадзіўся на галінцымаленькім і безабаронным. Дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла ягоі выгадавала. Яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна якчалавечае дзіця і яго маці.
І вось яны павінны развітацца. Ліст адрываеццаад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. Напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітваццаса сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. Мы таксама калі-небудзьпавінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. Мы паступім увышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу,ажэнімся. Невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцімцесную сувязь з бацькамі. Будзем наведваць іх толькі час ад часу.
Жыццё будзе кідаць нас то ўверх, тоўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. І невядома, як янопавернецца. Той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзьрамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. Яго лёс такі жнепрадказальны, як і наш.
І вось назіраю я за асеннім лістом,мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці,што нас чакае ў будучыні. Падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавыліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. Дзякуй табе, ліст!
